11 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў умову для правядзення выбараў ва Украіне

2
Зяленскі назваў умову для правядзення выбараў ва Украіне
Фота: Getty Images

Прэзідэнт Украіны рэзка адказаў Трампу і Маску.

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі, паведамляе ABC News.

«Калі прэзідэнт Трамп сапраўды хоча правядзення выбараў, перадайце Пуціну: дайце нам 2 месяцы поўнага спынення агню, і мы правядзём выбары. І мы, вядома, будзем гатовыя прыняць любы выбар нашага народа — менавіта ўкраінскага народа», — сказаў Зяленскі.

Заява кіраўніка дзяржавы з гэтай нагоды прагучала пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна заклікаў украінскі народ абраць новага лідара.

На фоне апошніх падзей Зяленскі нагадаў Трампу, што праводзіць выбары падчас вайны вельмі складана, аднак гэта будзе магчыма, калі Пуцін выканае яго патрабаванне.

Таксама прэзідэнт адрэагаваў на словы амерыканскага мільярдэра Ілона Маска пра тое, што ён, маўляў, «зайшоў занадта далёка» і павінен сысці з пасады.

«Гэтыя людзі (Трамп і Маск, — рэд.) не могуць знайсці ключ да таго, каб спыніць Пуціна. Таму што спыніць Пуціна складаней, чым аказваць ціск на іншых. Бо прасцей гаварыць пра цэны і звязваць гэта з Украінай. Калі ўсе ў свеце разумеюць, што з-за вайны на Блізкім Усходзе цэны растуць. Яны растуць. Яны растуць з-за вайны на Блізкім Усходзе, з-за блакавання Армузскага праліва, па гэтых прычынах. Усе гэта разумеюць», — падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲