23 красавiка 2024, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе Еўропы назвалі дакладную суму расейскай запазычанасці

3
У Радзе Еўропы назвалі дакладную суму расейскай запазычанасці

У 2017 годзе Расея не даплаціла ў бюджэт РЕ больш за 22 мільёны еўраў.

Расея не даплаціла ў бюджэт РЕ 22 млн 300 тысяч еўраў.

Міністр замежных спраў Даніі Андэрс Самуэльсен, старшыня ў РЕ ў канцы 2017 і на пачатку 2018 года, мяркуе, што нявыплата ўзносаў Расейскай Федэрацыяй ставіць пад пагрозу працу Рады Еўропы.

Пра гэта ён заявіў у выступе ў ПАРЕ ў Страсбургу, паведамляе карэспандэнт «Европейской правды».

«Ёсць праблема нявыплаты з боку Расеі. У 2017 годзе Расея не даплаціла ў бюджэт РЕ 22 млн 300 тысяч еўраў. Гэта пастанова ставіць пад пагрозу нармальную працу Рады Еўропы», - падкрэсліў палітык.

«Калі Расея і сёлета ўстрымаецца ад выплаты ўзносаў, гэта будзе азначаць страту яшчэ 33,8 мільёнаў еўраў», - сказаў ён, дадаўшы, што сітуацыю ўскладніла таксама пастанова Турцыі скараціць выплаты.

Міністр падкрэсліў, што выплата ўзносаў - гэта абавязанне ўсіх краін-сябраў. У той жа час, старшыня Камітэта міністраў РЕ не назваў магчымых шляхоў развязання праблемы, акрамя перамоў з Расеяй. «Я спадзяюся, што Расейская Федэрацыя адновіць выкананне сваіх абавязанняў і адновіць выплаты ў бюджэт», - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, раней генеральны сакратар Рады Еўропы прызнаў фінансавы крызіс у арганізацыі і заявіў, што чакае ўзнос Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках