18 красавiка 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выяўленыя бальнеалагічныя гразі Сакскага возера

7
У Беларусі выяўленыя бальнеалагічныя гразі Сакскага возера

Унікальныя крымскія гразі здабываюць з парушэннем украінскіх і міжнародных законаў.

У Беларусі нават не спрабуюць хаваць, што ў распараджэнні тутэйшых санаторыяў і іншых медустаноў маюцца ўнікальныя крымскія гразі.

Абвесткі і рэкламы на гэтую тэму прысутнічаюць у розных крыніцах, паведамляюць «Новости Крыма».

Вядома, што гразі з лячэбнымі ўласцівасцямі знаходзяцца на тэрыторыі возера ў Саках.

Цяпер здабычу тут вядуць з парушэннем украінскіх і міжнародных законаў. На незаконна здабытыя гразі выдаюцца такія ж незаконныя сертыфікаты Расейскай Федэрацыі.

Лячэбная прадукцыя вывозіцца за межы Крымскага паўвострава і праз Расею трапляе ў Беларусь.

Зразумела, што прыбытак ад рэалізацыі сакскіх гразяў трапляе ў бюджэт акупаванага Крыма, якім распараджаюцца прарасейскія ўлады.

На думку ўкраінскіх юрыстаў, Беларусь, якая ўважае сябе краінай, сяброўскай Украіне, фінансуе такім чынам акупацыйныя ўлады Крыма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках