17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША знаходзіцца з візітам у Варшаве

3
Дзяржсакратар ЗША знаходзіцца з візітам у Варшаве
ФОТА: GAZETA.PL

Рэкс Тылерсан назваў Польшчу вялікім дэмакратычным хаўруснікам ЗША

Амерыканскі Дзяржсакратар Рэкс Тылерсан падчас візіту ў Варшаву правёў перамовы з прэзідэнтам Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама кіраўніком польскай дыпламатыі Яцэкам Чапутовічам, паведамляе "Польскае радыё".

Бакі абмеркавалі польска-амерыканскія стасункі, сярод іншага, супрацоўніцтва ў абароннай сферы і энэргетыцы. Рэкс Тылерсан назваў Польшчу вялікім дэмакратычным хаўруснікам ЗША, асабліва адзначыўшы ролю Польшчы ў NАТО. Тылерсан звярнуў увагу, што Польшча выдаткоўвае на абаронныя патрэбы 2% свайго ВУП. Ён таксама падзякаваў Польшчы за падтрымку амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Паўночнай Карэі, накіраванай на стрымліванне ядзернай пагрозы.

РЭКС ТЫЛЕРСАН І ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ
ФОТА: ONET.PLpl

Пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Матэвуш Маравецкім Рэкс Тылерсан заявіў, што ЗША падзяляюць пазіцыю Польшчы ў дачыненні да расейскага газаправода «Паўночны струмень-2», які «падрывае стабільнасць і бяспеку Еўропы».

У пятніцу вечарам, падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам Рэкс Тылерсан падтрымаў супрацоўніцтва краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў рамках праграмы Трохмор’я. На ягоную думку, Польшча, як рэгіянальны лідар, адыгрывае важную стабілізацыйную ролю.

У суботу ў другой палове дня Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан сустрэўся з лідарам кіроўнай партыі Права і Справядлівасць, былым прэм'ер-міністрам Польшчы Яраславам Качыньскім.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках