8 траўня 2024, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАН Беларусі не выключае майнінгу крыптавалют з дапамогай БелАЭС

30
НАН Беларусі не выключае майнінгу крыптавалют з дапамогай БелАЭС
Фота: crypto-economy.net

У мэтах майнінгу будзе выкарыстаная электраэнэргія, якая будзе выпрацоўвацца БелАЭС.

Карыстальнік Facebook размясціў у сваім профілі фатаграфію дакумента, у якім паведамляецца пра магчымасць майнінгу крыптавалют з дапамогай электраэнэргіі беларускай атамнай станцыі, піша onliner.by.

«Напрыклад, прапрацоўваюцца пытанні магчымага выкарыстання ў гэтых мэтах [майнінгу] электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца беларускай АЭС», - гаворыцца ў дакуменце за подпісам генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Тузікава.

Не зусім зразумела, якім чынам плануецца выкарыстанне БелАЭС для майнінгу: калі гаворка аб забеспячэнні ферм новай электраэнэргіяй, то ўжо цяпер беларускія электрастанцыі, фактычна, удзельнічаюць у майнінгу крыптавалют.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках