Пашынян выступіў па-армянску і давёў Z-прапагандыстаў да істэрыкі
4- 1.09.2026, 16:37
- 4,098
Расійскія СМІ заявілі пра «паказальны жэст».
На пасяджэнні Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў фармаце «ШАС+», якое адбылося 1 верасня ў Бішкеку, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выступаў на армянскай мове.
Расійскія СМІ звярнулі ўвагу на тое, што кіраўнікі Азербайджана, Кіргізстана, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана і дыктатар Лукашэнка выступалі па-руску.
«Нешта падобнае, з дэманстратыўнай адмовай ад выкарыстання рускай мовы, у свой час было ў Прыбалтыцы і ва Украіне. Пачыналася менавіта з таго, што іх эліты пачалі дэманстратыўна «забываць» рускую як мову міжнацыянальных зносін», — істеруюць Z-прапагандысты.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, Пашынян распавёў пра магчымасць правядзення рэферэндуму аб уступленні ў Еўразвяз.