1 верасня 2026, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер знайшоў беларускую згушчонку ў амерыканскай краме

10
Блогер знайшоў беларускую згушчонку ў амерыканскай краме
Фота: onliner.by

А каментатары расказалі, чым яна адрозніваецца ад любой іншай.

Блогер Zarsus заўважыў на прылаўку амерыканскай крамы банку рагачоўскай згушчонкі і расказаў у TikTok.

«Колькі каштуе банка згушчонкі ў ЗША? Глядзім: 3 даляры 49 цэнтаў. Гэта дорага ці танна?» — спытаў ён у сваіх падпісчыкаў.

Карыстальнікі ў каментарыях адзначылі якасць беларускай згушчонкі і, як звычайна, паспрачаліся, якая лепшая — глыбоцкая ці рагачоўская. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— У свеце ёсць два вытворцы згушчонкі — гэта Рагачоў і Глыбокае, абодва ў Беларусі. Астатняе — падробкі.

— Глыбоцкая лепшая.

— Гэта беларуская згушчонка — найлепшая ў свеце.

— Лепшай і смачнейшай за нашу беларускую згушчонку няма ва ўсім свеце. Робяць і ў Расіі, і ва Украіне, але гэта далёка не тое.

— Беларусь — вытворца. Купі, паспрабуй хоць нармальную згушчонку.

@zarsus ♬ original sound - ZARSUS

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках