11 жнiўня 2026, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец прысуджаны да года турмы за дапамогу расейскім тролям

1
Амерыканец прысуджаны да года турмы за дапамогу расейскім тролям

Ён прызнаны вінаватым у продажы расейцам банкаўскіх рахункаў.

Амерыканец Рычард Пінеда, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з расейскімі інтэрнэт-тролямі, прысуджаны ў сераду да года турмы. Пра гэта паведамляе Reuters. Ён прызнаны вінаватым у продажы расейцам банкаўскіх рахункаў, якія, як сцвярджаецца, выкарыстоўваліся для куплі інтэрнэт-рэкламы ў падтрымку Дональда Трампа, а таксама ў мэтах распальвання варожасці ў амерыканскім грамадстве, паведамляе «Радио Свобода».

Абвінавачванні былі вылучаныя ў рамках расследавання ў справе аб меркаваным умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары, якое вядзе спецпрокурор Роберт Мюлер. Пінеда пагадзіўся супрацоўнічаць з абвінаваўцамі і прызнаў віну. Яго адвакат заяўляў пра пагрозы, што паступалі ў адрас падабароннага праз угоду са следствам.

Пінеда стаў трэцяй асобай асуджанай у расследаванні Мюлера. У красавіку галандскі адвакат Алекс ван дэр Зваан быў прысуджаны да 30 дзён пазбаўлення волі за дачу ілжывых паказанняў. У верасні экс-дарадца прэзідэнта Трампа Джорджа Пападапуласа прысудзілі да 14-дзённага зняволення ў турму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках