23 красавiка 2024, aўторак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі каля Мінабароны ў Менску аштрафавалі

12
Удзельнікаў акцыі каля Мінабароны ў Менску аштрафавалі
ФОТА: SPRING96.ORG

Актывісты пратэставалі супраць дзедаўшчыны ў беларускім войску.

Удзельнікаў вулічнай акцыі каля Мінабароны ў Менску аштрафавалі. Дзяніс Мандзік (старшыня «Моладзі БНФ») і Ганна Смілевіч (экс-старшыня арганізацыі) у аўторак пратэставалі супраць дзедаўшчыны ў беларускім войску.

Акцыя праходзіла ў рамках новай грамадскай кампаніі "Квіток на той свет". Яна была спыненая АМАПаўцамі ўжо праз некалькі секунд пасля пачатку. Разам з Мандзікам і Смілевічам быў затрыманы і Арсень Дзядок, але яго ў той жа дзень адпусцілі (яму няма 18 гадоў).

У сераду Дзяніса Мандзіка і Ганну Смілевіч прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд у кайданках. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве Мандзік аштрафаваны на 735 рублёў, Смілевіч - на 612,5, інфармуюць праваабаронцы.

ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках