25 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Толькі ў барацьбе супраць зла даецца шанец на выратаванне»

3
«Толькі ў барацьбе супраць зла даецца шанец на выратаванне»

Актывісты ўсклалі кветкі ля мемарыяла «Яма» ў цэнтры Менска.

Актывісты руху салідарнасці «Разам» усклалі кветкі і запалілі знічкі ля мемарыяла «Яма». Жалобная акцыя прымеркаваная да 75-годдзя знішчэння нацыстамі Менскага гета, піша «Новы час».

У лагчыне, што знаходзілася на рагу цяперашніх вуліц Заслаўскай і Мельнікайтэ, у 1942 годзе, падчас адной з аперацый знішчэння габрэяў былі расстраляныя амаль 5 тысяч насельнікаў Менскага гета.

На акцыю прыйшло блізу пятнаццаці чалавек. Перад прысутнымі выступіла актывістка руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, старшыня Цэнтра ўкраінскай культуры «Сiч» Валянціна Логвін.

Са слоў выступоўцаў, неабходна памятаць пра гэтыя трагічныя падзеі і прыкладаць намаганні, у тым ліку ўвесь час супрацьстаяць таталітарным тэндэнцыям у свеце, каб такі кашмар ніколі не паўтарыўся. Толькі ў барацьбе супраць зла даецца шанец на выратаванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках