Z-пісьменнік Прылепін прадказаў Расіі грамадзянскую вайну
4- 1.10.2026, 16:05
- 2,888
Ён прагназуе «крывавую зарубу».
Расійскі пісьменнік, Z-патрыёт Захар Прылепін абвінаваціў Крэмль і блізкі да яго алігархат у адраджэнні нацысцкіх ідэй у РФ. Гучную заяву ён зрабіў у інтэрв’ю расійскаму прапагандысцкаму рэсурсу Delb.
Прылепін прагназуе Расіі грамадзянскую вайну і «крывавую зарубу» з-за ўзмацнення небяспечнай ідэалогіі.
«Мы ідзём па гэтым шляху... Пэўныя фінансавыя групоўкі ўкладаюць звышрэсурсы ў нацыяналістычны, ксенафобскі рух у Расіі. Яно накачваецца, і накачваецца, і накачваецца бабкамі, пры гэтым падтрымліваецца з некаторых кабінетаў адміністрацыі (прэзідэнта РФ – рэд.) і мае пастаянную фінансавую падпітку. Гэта здрада краіне, для кагосьці гэта яшчэ і дурнота: людзі проста на месцах не разумеюць, што адбываецца. А камусьці гэта выгадна: ён разумее, навошта гэта робіць, прычым яны нават не хаваюцца... Пасачыце за іх пастамі – яны страшныя фанаты Франка, Мусаліні, Піначэта, усёй правай сволачы. Яны бясконца да іх апелююць, на іх спасылаюцца, пра іх узгадваюць і іх цытуюць», – распавёў Z-патрыёт.