29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Кіраўніцтва «Менсктрансу» параіла есці ліверку

8
Мянчанка: Кіраўніцтва «Менсктрансу» параіла есці ліверку

Людзі плацяць за пакой у інтэрнаце больш, чым за трохпакаёвую кватэру.

Калісьці працаўнікі «Менсктрансу» атрымалі кватэры ад працы. Пражыўшы там усё жыццё, яны наважылі прыватызаваць жыллё. Але не атрымалася: балансатрымальнік палічыў гэта немэтазгодным і надаў дому статус інтэрната. Цяпер усё разам думаюць, дзе браць грошы, каб аплачваць квітанцыі.

«Кіраўніцтва «Менсктрансу» параіла есці ліверку, макароны, браць крэдыты і будаваць сваё жыллё», - кажа «Белсату» Таццяна Лукашэвіч, якая жыве ў інтэрнаце.

Балансатрымальнік распавёў жыхарам, што грошы, якія яны плацяць, ідуць на ўтрыманне інтэрнатаў. Але людзі кажуць, што рабочых тут даўно не бачылі.

«У мяне цалкам выходзіць дзесьці 160 рублёў. Гэта двухпакаёвая кватэра. 80 рублёў у мяне вылічваюць проста за тое, што я па ёй хаджу», - распавядае жыхарка інтэрната.

Жыхары інтэрнатаў, што на балансе «Менсктранса», напісалі ліст у адміністрацыю Лукашэнкі. Думаюць, што, можа, там іх пачуюць. Бо дагэтуль куды б ні звярталіся, атрымліваюць аднолькавы адказ - усё законна.

Марына Кур'ян таксама жыве ў інтэрнаце. У квітанцыі ёй налічылі 230 рублёў. Юрысты мяркуюць, што калі найбліжэйшым часам у нашым заканадаўстве нічога не зменіцца - рост платы за інтэрнаты можа прывесці да сацыяльнага выбуху.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках