Выхавальніца дзіцячага сада везла ў сваім аўто 108 літраў алкаголю
10- 3.10.2018, 21:00
- 16,813
Агульны кошт грузу склаў больш за 1400 рублёў.
Міліцыя склала на 44-гадовую жанчыну адміністрацыйны пратакол за 108 літраў віскі і гарэлкі, якія не мелі беларускіх акцызных марак.
Увесь алкаголь канфіскаваны ў прыбытак дзяржавы. Выхавальніцу аштрафавалі на 245 рублёў (10 базавых велічыняў), паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.