19 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люксембург - Беларусь: туман над стадыёнам практычна рассеяўся

Люксембург - Беларусь: туман над стадыёнам практычна рассеяўся

Матч Люксембург - Беларусь адбудзецца сёння а 22.45 паводле менскага часу.

За паўтары гадзіны да пачатку матчу групавога раўнду Лігі нацый Люксембург - Беларусь туман над стадыёнам "Жозі Бартэль" практычна рассеяўся, піша pressball.by.

Напярэдадні туман у Люксембургу быў настолькі шчыльным, што ўзніклі размовы аб магчымым пераносе гульні. Аднак 15 лістапада варункі надвор'я значна палепшыліся.

Тым часам галоўны трэнер каманды Беларусі Ігар Крывушэнка вызначыўся са складам на матч групавога раўнда Лігі нацый з камандай Люксембурга.

ЛЮКСЕМБУРГ: Морыс - Еніш, Філіппс, Шано, Жарсон, Янс (к) - А.Тыль, К.Марцінс, Сінані, Турпель - Ёахім.

БЕЛАРУСЬ: Гарбуноў - Шытаў, Мыртыновіч (к), Сівакоў, Валадзько - Маеўскі - Савіцкі, Глеб, Драгун, Стасевіч - Сарока.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках