1 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Польшча з радасцю ўспрыняла б вяртанне Вялікабрытаніі ў ЕС

Сікорскі: Польшча з радасцю ўспрыняла б вяртанне Вялікабрытаніі ў ЕС
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнік МЗС Польшчы адрэагаваў на апошнюю заяву брытанскага прэм’ера.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі быў бы рады вяртанню Вялікабрытаніі ў Еўрапейскі саюз.

Пра гэта ён напісаў у X.

Сікорскі зрабіў такі каментар пасля таго, як прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бернэм раскрытыкаваў Brexit.

«Калі б Вялікабрытанія падала заяўку на вяртанне ў ЕС, што Польшча ўспрыняла б з задавальненнем, гэта азначала б, што пасля дзесяцігоддзя аналізаў Лондан прыйшоў да высновы, што сяброўства з’яўляецца аптымальнай формай удзелу ў адзіным рынку. Не дазваляйце еўрафобам, якія сцвярджаюць, што існуе лепшая альтэрнатыва, уводзіць вас у зман», – напісаў Сікорскі.

Лідары Іспаніі і Францыі напярэдадні заявілі, што Еўрапейскі саюз з радасцю прыняў бы Вялікабрытанію, калі б яна калі-небудзь вырашыла зноў далучыцца да блоку.

Брытанскі прэм’ер Эндзі Бернэм перад гэтым заявіў, што пазней сёлета ён выкладзе варыянты ўмацавання адносін паміж Вялікабрытаніяй і ЕС, адзначыўшы на з’ездзе Лейбарысцкай партыі, што Brexit прынёс «больш шкоды, чым карысці».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲