28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галандскія СМІ: Як Беларусь дапамагае ў кантрабандзе санкцыйных ігруш у РФ

1
Галандскія СМІ: Як Беларусь дапамагае ў кантрабандзе санкцыйных ігруш у РФ
ФОТА З САЙТУ BABYAKPITOMNIK.RU

Менск абагачаецца на санкцыях супраць Крамля.

Бэльгійскія і галандскія фермеры пастаўляюць у Расею грушы, нягледзячы на «контрсанкцыі», уведзеныя Крамлём. Як піша галандская De Volkskran, грушы ўвозяцца контрафактам праз Беларусь пад выглядам афрыканскіх, паведамляе «Медуза».

Паводле звестак СМІ, у Афрыцы паводле карупцыйнай схемы набываюцца сэртыфікаты, згодна з якімі грушы былі вырашчаныя ў Афрыцы, але прыбылі ў Еўропу праз Бэльгію і Галандыю.

У выніку пад контрсанкцыі не трапіла да паловы аб'ёму гандлю грушамі; штогод яна прыносіць мясцовым фермерам блізу 56 мільёнаў еўраў. Да ўвядзення контрасанкцый у Расею адпраўлялася кожная трэцяя бельгійская груша і кожная шостая - галандская.

Расея ўвяла контрасанкцыі, якія прадугледжваюць забарону на ўвоз у краіну еўрапейскага мяса, гародніны і садавіны, у адказ на еўрапейскія санкцыі. Меркавалася, што гэта дапаможа расейскім вытворцам прадуктаў правесці замяшчэнне імпарту.

Паводле звестак усходнееўрапейскай арганізацыі Globsec, якія падаюцца De Volkskran, праз Беларусь у Расею паступіла санкцыйных тавараў на 2,4 мільярда еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках