25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліміт цісне

2
Ліміт цісне

Беларусаў зноў абмяжуюць ў бязмытных «закупах».

На мінулым тыдні стала вядома, што ў краінах ЕАЭС наважылі чарговы раз скараціць ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы. З 1 студзеня 2019 года жыхары ўсіх 5 краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку Беларусі, якія падарожнічаюць наземным транспартам, змогуць прывозіць тавараў на 500 еўраў і да 25 кг вагі. Цяпер гэтыя ліміты складаюць 1,5 тысячы еўраў і 50 кг для тых, хто ездзіць за мяжу не часцей чым раз на тры месяцы (тыя, хто ездзіць часцей - 300 еўраў і 20 кг), піша «БелГазета».

«Пастанова аб зніжэнні нормы - прапанова расейскай стараны, якая выносіла яе на разгляд Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі, - растлумачылі парталу Finance.tut.by ў Дзяржаўным мытным камітэце. - Рэспубліцы Беларусь, як і ўсім астатнім дзяржавам - удзельніцам ЕАЭС, трэба выконваць новую пастанову камісіі. Згодна з Мытным кодэксам, нацыянальныя заканадаўства могуць толькі ўзмацняць нормы, прынятыя ЕЭК».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках