25 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Аброве: як палеская вёска прагнала АМАП

13
Бунт у Аброве: як палеская вёска прагнала АМАП

Міліцыянты настолькі не чакалі адпору, што нават страцілі пісталеты.

У 1997 годзе жыхары вёскі Аброва Івацэвіцкага раёна разграмілі супрацоўнікаў АМАП, якія «прыехалі наводзіць парадкі». Міліцыянты настолькі не чакалі адпору палешукоў, што нават страцілі пісталет.

Нядаўні выпадак, калі суд у Менску прызнаў 17-гадовага юнака вінаватым у нападзе на супрацоўніка АМАПу, ажывіў інтэрнэт-дыскусіі пра ўзаемастасункі міліцыянтаў і грамадства.

Карэспандэнты «Радыё Свабода» наведалі вёску Аброва, якая славіцца ў Івацэвіцкім раёне сваёй ваяўнічасцю, і даведаліся, чаму ж сяляне 20 гадоў таму напалі на супрацоўнікаў АМАП.

Сёння нідзе ў інтэрнэце немагчыма знайсці згадку пра той канфлікт вяскоўцаў з АМАПам. Аднак, першы ж жыхар вёскі, з якімі пагутарылі журналісты ў Аброве, распавёў, што міліцыянтаў вяскоўцы білі на вяселлі ў ягонай сям'і:

«Мой сын ажаніўся тады. У вёсцы былі 4 вяселлі. І вось гэты АМАП прыехаў парадкі наводзіць - хапалі тых, хто выпіў... А народ на вяселлі падвыпіў, як далі ім... Ну іх збілі тады капітальна... Яны самі вінаватыя, цяжарную жанчыну, здаецца, ударылі...»

Другі абровец, Іван, пацвярджае, што канфлікт тады сапраўды падняўся праз тое, што міліцыянты штурхнулі цяжарную жанчыну.

Сведкі тых падзей распавядаюць, што нават аброўскія жанчыны і дзеці беглі біць АМАПаўцаў. Жанчыны, якія тады былі на вяселлях навысокіх абцасах, здымалі туфлі і руйнавалі абцасамі фары і мігалкі на аўто, на якім прыехалі міліцыянты.

Аброўцы кажуць, што АМАПаўцы тады былі настолькі збянтэжаныя, што падчас уцёкаў страцілі пісталеты. Праўда, зброю аброўцы потым вярнулі.

Але, як ні дзіўна, пакараныя тады былі не палешукі, а самі АМАПаўцы. Маўляў, некарэктна паводзілі сябе з вяскоўцамі, кажуць жыхары Аброва.

Мясцовая «Газета Владимира Кудинова» пісала тады, што «П'яная вёска напала на АМАП», аднак цяпер пра тую бойку няма ніводнай згадкі ў інтэрнэце.

Слава ваяўнічага народа дагэтуль не знікае ў Аброве - у гэтай вёсцы і цяпер з насцярожанасцю прымаюць кожнага не мясцовага чалавека.

Аднак, цяпер гэтая аддаленая ад райцэнтра 500-гадовая вёска паступова руйнуецца. Хоць тут жыве больш за тысячу жыхароў, колькасць іх памяншаецца, - цяпер тут больш за 120 закінутых дамоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках