17 верасня 2026, Чацвер, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі стварылі незвычайны гібрыд Mazda і Chevrolet Corvette

У Японіі стварылі незвычайны гібрыд Mazda і Chevrolet Corvette
Mitsuoka LA1 — копія Chevrolet Corvette першага пакалення
Фота: Mitsuoka

Сучасную MX-5 ператварылі ў амерыканскую класіку 60-х.

Chevrolet Corvette першага пакалення ўзнавілі ў Японіі. У аснове копіі спарткара — Mazda MX-5 Miata.

Клон Chevrolet Corvette распрацоўвае японская кампанія Mitsuoka, якая спецыялізуецца на стварэнні падобных копій рэтрааўтамабіляў на базе сучасных мадэляў. Прэзентацыя спарткара адбудзецца ў лістападзе, паведамляе сайт Motor1.

А пакуль японскі вытворца апублікаваў фота аўтамабіля, які атрымаў назву Mitsuoka LA1. Кабрыялет вельмі падобны на Chevrolet Corvette 1961–1962 гадоў. У яго доўгі капот, чатыры круглыя фары і звужаная задняя частка, а ў аздабленні выкарыстана нямала хрому. Бамперы і колавыя дыскі таксама выкананыя ў стылі 60-х.

Зрэшты, копія Chevrolet Corvette значна меншая за арыгінал, бо яна пабудавана на базе Mazda MX-5 Miata цяперашняга пакалення. Судзячы па фота, салон японскага родстэра не змянялі.

Характарыстыкі Mitsuoka LA1 будуць раскрыты падчас прэзентацыі. Чакаецца, што клон Chevrolet Corvette захавае сілавы агрэгат Mazda MX-5. Як вядома, японскі спарткар выпускаецца з рухавікамі аб'ёмам 1,5 л (130 к. с.) і 2,0 л (184 к. с.) і 6-ступеньчатай механічнай або аўтаматычнай каробкай перадач.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках