28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Нашы чальцы знаходзяцца пад абаронай незалежнага прафзвязу

1
Леанід Судаленка: Нашы чальцы знаходзяцца пад абаронай незалежнага прафзвязу
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: CHARTER97.ORG

РЭП дапамагае перамагчы ў судзе працаўніцам Гомельскага лікёра-гарэлачнага завода.

Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» выставіў у суд Цэнтральнага раёна горада пазоў аб спагнанні з трох кладаўшчыц нястачы гарэлкі на складзе на суму BYN 265 тысяч (звыш 130 тысяч$). Папярэдняе слуханне справы ў судзе адбудзецца 29 лістапада а 14.00, паведамляе «Гомельская весна».

21 лістапада прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў:

«Сябры, памятаеце лютаўскую гісторыю гэтага года Гомельскага лікёра-гарэлачнага завода «Радамір», дзе прапала 47 тысяч 334 бутэлькі гарэлкі. Тады нястачу начальства спрабавала «павесіць» на грузчыкаў. Хлопцы да нас, мы ў суд, працадаўца адмовіўся ад сваёй задумы. Цяпер сітуацыя паўтарылася, пазоў у суд на 2,5 мільярда старымі супраць трох кладаўшчыц падало прадпрыемства. 29 лістапада ў судзе будзем разбірацца, хто страціў столькі «белай»...»

Ён распавёў, што ў прафзвяз РЭП звярнуліся ўсе тры кладаўшчыцы. Акрамя наяўнасці паміж імі дамовы аб калектыўнай (брыгадны) матэрыяльнай адказнасці ў пазове не прыводзiцца ніякіх довадаў іх вінаватасці.

Вядома, што па факце такой значнай нястачы прадпрыемства звярталася ў Следчы камітэт. На прысуд суда Савецкага раёна Гомеля ад 13 верасня гэтага года адна з кладаўшчыц часткова кампенсавала 1860 руб нястачы. У астатняй частцы крымінальная справа прыпыненая ў сувязі з адсутнасцю асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.

«У кіраўніцтва прадпрыемства нічога не заставалася, як выставіць грамадзянскі пазоў у суд, бо сёння, 21 лістапада сканчаецца год пасля правядзення інвентарызацыі і выяўлення нястачы, пасля чаго наймальнік страціў бы права на выстаўленне пазову да работнікаў з прычыны пропуску гадавога тэрміну», - заявіў прафсаюзны юрыст.

«Жанчыны ўступілі да нас, значыць, знаходзяцца пад абаронай незалежнага прафзвязу, і мы зробім усё, каб давесці ў судзе іх невінаватасць», - дадаў Л. Судаленка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках