16 верасня 2026, Серада, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высланая ў 16 гадоў у Нямеччыну ўкраінка атрымала свой першы пашпарт у 93 гады

3
Высланая ў 16 гадоў у Нямеччыну ўкраінка атрымала свой першы пашпарт у 93 гады
ФОта: facebook.com

Марыя Цэбак атрымала пашпарт грамадзянкі Украіны.

Высланая ў 16-гадовым узросце ў Нямеччыну Марыя Цэбак атрымала ў 93 гады свой першы пашпарт грамадзянкі Украіны.

Пра гэта паведаміў 22 лістапада генеральнае консульства Украіны ў Франкфурце-на-Майне ў Facebook.

Работнікі консульства пазнаёміліся з Цэбак 8 траўня 2015 на могілках, куды людзі неслі кветкі загінулым падчас Другой сусветнай вайны прымусовым работнікам. Пазней яе сустрэлі ў царкве.

Цэбак распавяла, што ў 16 гадоў трапіла ў Нямеччыну, дзе працавала, хаваючы сваю траўму ад працадаўцы, каб не патрапіць у канцлагер.

Пасля вайны ўкраінка хацела вярнуцца на радзіму, але даведалася, што людзей з заходніх рэгіёнаў адпраўляюць у Сібір і засталася жыць у Нямеччыну. Цэбак адмовілася атрымліваць нямецкае грамадзянства і ўсё жыццё пражыла з пасведчаннем "асобы без радзімы".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках