19 красавiка 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Тры мільёны жыхароў Венесуэлы пакінулі радзіму праз крызіс

2
ААН: Тры мільёны жыхароў Венесуэлы пакінулі радзіму праз крызіс

Эканамічныя бедствы ў багатай нафтай краіне ўзмацніліся «дзякуючы» Мадуры.

Тры мільёны жыхароў Венесуэлы за апошнія тры гады беглі з краіны, ратуючыся ад палітычнага і эканамічнага крызісу. Пра гэта гаворыцца ў заяве ААН у чацвер, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Reuters.

Згодна з дакументам, на радзіме венесуэльцы сутыкаюцца з гвалтам, гіперінфляцыяй, а таксама недахопам харчавання і медыкаментаў. За апошнія паўгода плынь мігрантаў з Венесуэлы паскорылася. Уцекачы абсоўваюцца галоўным чынам у Перу і Калумбіі. Калумбійскае кіраўніцтва чакае ў сваёй краіне росту ліку венесуэльскіх мігрантаў да 4 мільёнаў да 2021 года.

Паводле афіцыйных звестак, агульнае насельніцтва Венесуэлы цяпер складае блізу 30 мільёнаў чалавек.

Эканамічныя бедства ў багатай нафтай краіне ўзмацнілася падчас прэзідэнцтва сацыяліста Нікаласа Мадура, які займае сваю пасаду з 2013 года. Як лічыцца, ён праводзіць памылковую палітыку моцнага дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, паведамляе агенцтва. Адначасова яго ўрад узмацніў ціск на апазіцыю.

Мадура назваў звесткі аб міграцыі «фальшывымі навінамі», якія, на яго думку, закліканы апраўдаць «замежнае ўмяшанне» ў справы краіны.

У кастрычніку ЗША абвінавацілі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура ў датычнасці да смерці лідара апазіцыі Фернанда Албана. Пры гэтым «Раснафта» за апошнія гады выдала венесуэльскай нафтавай дзяржаўнай кампаніі блізу 6,5 мільярдаў даляраў у выглядзе авансаў за пастаўкі нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках