12 траўня 2026, aўторак, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар хуткай дапамогі і ягоны бацька стварылі ўнікальны Расейска-беларускі даведнік лекавых раслін

7
Лекар хуткай дапамогі і ягоны бацька стварылі ўнікальны Расейска-беларускі даведнік лекавых раслін
ПСІХІЯТР-НАРКОЛАГ АРЦЁМ ВАРАНЕЦ
ФОТА: ЯЎГЕН ЦІХАНОВІЧ

У слоўніку трапілі блізу 500 раслін, якімі лячыліся беларусы спакон веку.

Арцём Варанец - псіхіятр-нарколаг. Ён працуе ў псіхіятрычнай брыгадзе хуткай дапамогі і далёкі ад народнай медыцыны, піша intex-press.by. Расейска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін, створаны сямейным тандэмам Віктара і Арцёма Варанцоў - адзіны ў сваім родзе. Навошта спатрэбілася перакладаць назвы раслін на беларускую мову і як размяркоўваліся ролі ў стварэнні слоўніка, Арцём расказаў журналістам.

Віктар Варанец - вядомы філолаг, аўтар шматлікіх беларускамоўных падручнікаў для медыкаў і слоўнікаў медыцынскіх тэрмінаў.

Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

- Бацька не мае медыцынскай адукацыі, але ён выкладае ў медыцынскім універсітэце ў Гародні і заўсёды цікавіўся калямедыцынскімі тэмамі – - распавядае Арцём Варанец. - Ён стварыў шмат розных беларускамоўных слоўнікаў аб медыцыне, але даведніка раслін не было. А тэма гэтая, нягледзячы на развіццё фармакалогіі, дагэтуль цікавая людзям. Шмат хто звяртаецца да народных лекараў, зёлак. І раз у Беларусі існуюць розныя дыялекты, узнікае блытаніна ў назвах некаторых лекавых раслін. Каб яе больш не было, бацька і наважыў стварыць слоўнік-даведнік лекавых раслін. Пагатоў, як выявілася, у Беларусі дагэтуль былі толькі два такія выданні, і тыя на пачатку XX стагоддзя.

Псіхіятр з функцыяй фармаколага

Зборам інфармацыі, перакладам займаўся сам спадар Віктар. Арцёму ж дасталася, як ён кажа, сціплая роля медыцынскага кансультанта і рэцэнзента. Бацька дасылаў яму матэрыялы праз электронную пошту, ён іх вычытваў, глядзеў, каб з медыцынскага пункту гледжання апісанне фармакалагічных уласцівасцяў раслін было пазначанае правільна, каб у спіс лекавых выпадкова не патрапілі рэчывы атрутныя або змяшчальныя наркатычныя рэчывы.

– З адукацыі я, вядома, не фармаколаг, але гэтую дысцыпліну ва ўніверсітэце праходзіў, таму дапамагаў чым мог, – кажа Арцём.

У выніку ў слоўнік трапілі блізу пяцісот раслін, якія растуць у Беларусі і якімі спакон веку лячыліся беларусы і лечацца дагэтуль.

Слоўнік-даведнік лекавых раслін стаў першым для Арцёма Варанца. Праца гэтая была яму цікавая, а "ўсякі досвед не лішні".

Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

"З'язджаць з Баранавічаў не планую»

Арцём Варанец родам з Гародні, у горадзе працуе з жніўня 2018 года. Прыехаў сюды за дзяўчынай, якую размеркавалі працаваць хірургам у Баранавіцкую гарадскую лякарню.

Паводле спецыяльнасці Арцём - лекар псіхіятр-нарколаг. Кажа, псіхалогія падабалася заўсёды, бо "ўнутраны свет чалавека - складаны для разумення". А ў сучасным свеце, які ў першасным сэнсе шмат каго вар’юе, ягоная прафесія яшчэ і актуальная.

– Мне было цікава, я абраў гэты шлях і не шкадую, – кажа лекар.

Працаваць у псіхіятрычнай брыгадзе няпроста. Выклікаў прыкладна столькі ж, што і ў звычайнай «хуткай дапамозе», а вось пацыенты замест «дзякуй» часцей кажуць дактарам зусім супрацьлеглыя словы. Складана спалучаць прафесійную дзейнасць і з асабістым жыццём: з дзяўчынай Арцём часцей сустракаецца ў шпіталі, чым дома, бо абое шмат працуюць. Але і прафесія, і места, і людзі, якія жывуць у ім, Арцёму падабаюцца. І пераязджаць, прынамсі найбліжэйшым часам, ён не плануе.

- У маёй працы ёсць свае плюсы і свае мінусы. Але пачуццё задаволенасці ад яе ёсць, і гэта самае галоўнае. Навуковы досвед, вядома, не будзе лішнім, але пакуль мяне цікавіць практыка. Я працую, вучуся ў ардынатуры, мне ўсё падабаецца. І пакуль у планах - застацца ў Баранавічах - падрахоўвае ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках