Кіраўнік Праваслаўнай царквы Латвіі быў агентам КДБ пад псеўданімам «Чытач»
18- 21.12.2018, 11:38
- 26,195
Свайму куратару мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр даручыў кіраваць уласнасцю царквы.
Нацыянальны архіў Латвіі адкрыў доступ да засакрэчаных дакументаў КДБ Латвійскай ССР. У іх знайшлі імя кіраўніка Латвійскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Аляксандра. Пра гэта паведамляе сайт kompromat.lv са спасылкай на архіўную картку.
Мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр, ён жа Аляксандр Кудрашоў быў завербаваны ў 1982 годзе супрацоўнікам 5-га аддзела 4-га аддзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Латвійскай ССР Аляксандрам Ішчанкам, які прысвоіў свайму агенту псеўданім "Чытач".

Менавіта свайму куратару мітрапаліт Аляксандр даручыў кіраваць царкоўнай уласнасцю. Былы ўпаўнаважаны ў справах рэлігій пры Савеце міністраў, экс-падпалкоўнік КДБ Аляксандру Ішчанка для гэтай мэты стварыў дзве камерцыйныя арганізацыі. У лютым 1992 года была створана фірма "FONDS PC", а затым, у кастрычніку 1993 года - "FONDS-LC".
У 1996 годзе Аляксандр Кудрашоў ад імя Сінода выдаў арганізацыі Аляксандра Ішчанкі даверанасць №98, у якой упаўнаважыў - "кіраваць і атрымліваць прыбытак з жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі, якія знаходзяцца на адрасе: Рыга, вул. Пілс, 14, і Маза Пілс, 11, і належаць Латвійскай Праваслаўнай царквы".
Як бачым, Аляксандр Кудрашоў выказваў былому падпалкоўніку КДБ Аляксандру Ішчанку сапраўды бязмежны давер, якім могуць пахваліцца не ўсе бізнэс партнёры. Падмуркам для падобных узаемадачыненняў паміж чэкістам і архірэем стала праславутая “картка агента”.
Паведамляецца, што ў рыжскай рэстарацыі "Талін" будучы кіраўнік зарабляў на жыццё звычайным бармэнам. У гэтай вельмі знакамітай у тыя часы піцейнай установе ён трапіў у поле зроку супрацоўніка КДБ Аляксандра Ішчанкі. Адбылася стандартная вярбоўка, у выніку якой яму быў прысвоены агентурны псеўданім. Затым Ішчанка пачаў актыўнае прасоўванне падапечнага па службовай лесвіцы. У выніку - пасля скону мітрапаліта Рыжскага Леаніда Палякова, біскупам у Латвію быў пастаўлены Кудрашоў.