Рост коштаў на нафту не спыніў падзенне расейскага рубля
2- 31.12.2018, 19:25
- 17,425
Расейскі рубель патаннеў да еўра і даляра.
Кошты на нафту маркі Brent 31 снежня дадалі блізу 2%, паведаміў РБК. На 11:30 паводле Менска за бараль нафты гэтай маркі давалі $54,43 (+2%).
Даражэла 31 снежня і нафта маркі WTI. Нафтавыя ф'ючарсы гэтай маркі таксама дадалі блізу 2% і гандлююцца паводле звестак на 13:15 на ўзроўні $46,06. Рост коштаў на нафту звязваюць з ростам на фондавым рынку і з намёкамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на прагрэс у сітуацыі з магчымай гандлёвай угодай з Кітаем.
На спрыяльным фоне прадаўжае таннець расейскі рубель. Даляр стаў каштаваць даражэй на 0,3%, ён дарос да 69,82 рублёў, еўра – да 79,99 рублёў.
Адзначым, што паводле вынікаў года кошт нафты маркі Brent знізіўся на 19% пасля двух гадоў росту. У перыяд са студзеня да кастрычніка яна вырасла да максімуму – $86,74. Гэта быў самы высокі ўзровень з канца 2014 года. Пры гэтым аналітыкі чакалі далейшага росту коштаў і прагназавалі, што да канца 2018 года кошт дасягне $100 за бараль. Аднак замест гэтага Brent пачаў імкліва таннець, зваліўшыся ў агульнай складанасці ад максімуму на 40%.