16 жнiўня 2026, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадзяр» даў прагноз на жнівень

1
«Мадзяр» даў прагноз на жнівень

Украінскі афіцэр заявіў, што ўкраінцы «вяртаюць сваю боль ворагу».

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм (СБС) ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі спрагназаваў, што на працягу жніўня страты расійскіх акупантаў у выніку дзеянняў СБС складуць не менш як 10 тысяч чалавек — забітых і параненых.

У публікацыі, размешчанай у яго Telegram-канале 16 жніўня, «Мадзяр» паведаміў, што ў перыяд з 1 па 15 жніўня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм ЗСУ ліквідавалі (забілі і паранілі) не менш як 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

«Мадзяр» адзначыў, што ў сярэднім гэта складала 333 акупанты за суткі. Ён запэўніў, што «традыцыйная адзнака ў дзесяць тысяч акупантаў будзе дасягнута».

«Мадзяр» таксама падкрэсліў, што аперацыя «МоЛоЧКа» («Масква ляжа праз Крым. Амінь») па блакадзе часова акупаванага Крыму працягваецца. Паводле ягоных слоў, на працягу жніўня былі паражаныя 22 судны са складу ценявога флоту РФ. Усяго за час аперацыі СБС ЗСУ паразілі 228 судоў.

Акрамя таго, «Мадзяр» заявіў аб паражэнні 74 энергааб’ектаў у Крыме за першыя дзве тыдні жніўня і ўсяго 243 такіх мэтаў за апошнія 45 сутак.

«Мадзяр» таксама падкрэсліў, што СБС ЗСУ працягваюць наносіць удары па стратэгічнай трасе Р-280 «Новарасія», якая вядзе з расійскага Растова-на-Доне ў анексаваны Крым праз акупаваныя тэрыторыі Украіны. Працягваецца таксама ціск на сістэму супрацьпаветранай абароны Расіі.

«Нам сваё рабіць — вяртаць боль ворагу», — рэзюмаваў Роберт «Мадзяр» Броўдзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках