5 траўня 2024, Нядзеля, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец герой-афганец: Я быў на чужой зямлі агрэсарам

12
Берасцеец герой-афганец: Я быў на чужой зямлі агрэсарам
АЛЯКСАНДР САХАРУК

Аляксандр Сахарук узнагароджаны медалём «За адвагу», але ўзнагароду не афішуе і пра Афганістан імкнецца не ўзгадваць.

15 лютага 1989 Савецкі Саюз вывеў сваё войска з Афганістана. Дзе цягам 10 гадоў пад выглядам дапамогі афганскаму народу савецкае войска фактычна вяло вайну супраць гэтага народа. Гэта была цалкам няўдалая вайна.

Але ў 1983-м годзе Аляксандр Сахарук з Берасцейшчыны рваўся ў Афганістан. Бо тры месяцы карантыну ў вайсковай частцы Усць-Каменагорск Казахскай ССР былі пеклам. Толькі пазней ён зразумеў, што быў на чужой зямлі агрэсарам, кажа «Радыё Рацыя» Аляксандр Сахарук.

- Нас жа пераконвалі, што амерыканцы збіраюцца там паставіць свае ракеты. І яны панавалі б над усёй Азіяй. Таму ўварваліся мы, апярэдзілі пад шыльдай інтэрнацыянальнага абавязку. На тэрыторыі сваёй часткі мы знаходзілі ўлёткі. Я дакладна запомніў фразу: «Ваяры агрэсіўнага Чырвонага войска». Мы былі агрэсарамі, акупантамі. У той час прэзідэнтам ЗША быў Рональд Рэйган. Ён назваў СССР імперыяй зла. З чым я згаджаюся.

Аляксандр Сахарук узнагароджаны медалём "За адвагу". Узнагароду не афішуе і пра Афганістан імкнецца не ўзгадваць.

Са слоў Аляксандра Сахарука, трэба было папрасіць прабачэння ў афганскага народа. У чужой бажніцы свечкі не папраўляюць. Але ў Масквы не страчаныя імперскія інтарэсы дагэтуль, толькі трансфармаваныя. Імперыя зла нікуды не дзелася.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках