15 траўня 2024, Серада, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктарам ЕГУ стаў былы міністр адукацыі Балгарыі

Рэктарам ЕГУ стаў былы міністр адукацыі Балгарыі
СЯРГЕЙ ІГНАТАЎ

Прафесар Сяргей Ігнатаў - егіптолаг з сусветным імем.

Агульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў аднагалосную пастанову аб прызначэнні былога міністра адукацыі, моладзі і навукі Рэспублікі Балгарыі прафесара Сяргея Ігнатава на пасаду рэктара ЕГУ з 1 сакавіка, паведамляе сайт ЕГУ.

Прафесар Сяргей Ігнатаў - міжнародна прызнаны егіптолаг, аўтар кніг «Марфалогія класічнага Егіпта», «Мудрасць старажытных егіпцян», «Егіпет фараонаў», «Папірус не расце на каменні», «Цела бога» і больш за 40 акадэмічных публікацый, прысвечаных праблемам лінгвістыкі, гісторыі і рэлігіі Старажытнага Егіпта.

У 2009-2013 гг прафесар Ігнатаў займаў пасаду міністра адукацыі, моладзі і навукі ва ўрадзе Балгарыі пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Бойка Барысава. Будучы міністрам, прафесар Ігнатаў рэалізаваў значныя рэформы ў галіне пашырэння ўніверсітэцкай аўтаноміі і дыверсіфікацыі мадэляў фінансавання вышэйшай адукацыі. Раней, у 2002-2009 гг, прафесар Ігнатаў быў рэктарам вядучага прыватнага балгарскага ўніверсітэта - Новага балгарскага ўніверсітэта.

Акадэмічная кар'ера прафесара Ігнатава пачалася на пасадзе лектара Сафійскага ўніверсітэта імя Св. Клімента Охрыдскага. У канцы 90-х гадоў ён пачаў працу ў Новым балгарскім універсітэце, дзе займаў пасаду дэкана Бакалаўрскай школы. Перш чым стаць рэктарам ЕГУ, ён узначальваў Балгарскі інстытут егіпталогіі.

Прафесар Ігнатаў атрымаў доктарскую ступень у галіне егіпталогіі ў Санкт-Пецярбуржскім дзяржаўным універсітэце. Ён таксама з'яўляўся стыпендыятам Оксфардскага ўніверсітэта (Каледж All Souls). Акрамя роднай балгарскай мовы прафесар Ігнатаў валодае расейскай, ангельскай, французскай мовамі, выкладае егіпецкую (копцкую), асіра-вавілонскую (акадскую) і старажытнагрэцкую мовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках