24 красавiка 2024, Серада, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць скарыстацца паслугамі лаўкостэра Ryanair з Барыспаля

12
Беларусы змогуць скарыстацца паслугамі лаўкостэра Ryanair з Барыспаля

Украіна правяла паспяховыя перамовы з ірландскай лаўкост-авіякампаніяй Ryanair.

Кампанія плануе пачаць выконваць рэйсы з Украіны з восені 2018 года, піша "Европейская правда".

Пра гэта сказаў міністр інфраструктуры Уладзімір Амялян на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

"Да падпісання пагаднення я нічога не магу каментаваць. Сапраўды, сёння былі перамовы, сапраўды, яны былі паспяховымі, і сапраўды, кампанія пачне свае палёты ўвосень 2018 года", - сказаў Амялян.

На пытанне, ці супадаюць новыя маршруты авіякампаніі з тымі, якія яна заяўляла летась, Амялян адказаў: "Вы будзеце прыемна здзіўленыя".

Міністр адзначыў, што ёсць узгодненая пазіцыя прэзідэнта, прэм'ера, міністра, што палёты Ryanair павінны выконвацца з двух аэрапортаў: Львоў і Барыспаль.

"Гастомель і Жуляны пакуль не разглядаюцца", - дадаў ён.

Як вядома, у ліпені 2017 года кампанія Ryanair заявіла аб сваёй адмове ад выхаду на ўкраінскі авіярынак.

Ryanair абвінаваціў кіраўнікоў аэрапорта "Барыспаль" у лабіяванні інтарэсаў аднаго перавозчыка - МАУ, праз што нібыта і не здолелі дамовіцца.

Амялян тады абвінаваціў у зрыве дамоўленасцей дырэктара аэрапорта Паўла Рабікіна. Той у адказ заявіў аб палітычным ціску міністра і прэм'ера, а прапановы Ryanair назваў эканамічна стратнымі.

Пасля "Барыспаль" заявіў, што гатовы аднавіць перамовы з Ryanair.

Падчас першай спробы зайсці на ўкраінскі рынак Ryanair планаваў лётаць з Кіева ў Лондан, Манчэстэр, Стакгольм і Эйндховен.

З Львова планаваліся рэйсы ў Эйндховен, Лондан, Берлін, Вроцлаў, Мемінген, Кракаў і Будапешт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках