3 верасня 2026, Чацвер, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн зноў упаў ніжэй за $8000

8
Біткойн зноў упаў ніжэй за $8000

Курс біткойна ў панядзелак упаў амаль на 10%.

Курс біткойна ў панядзелак упаў амаль на 10% і цяпер ён гандлюецца на ўзроўні $7400, паводле звестак сайта CoinDesk гэта мінімальнае значэнне з 18 лістапада.

Падзенне крыптавалюты растлумачылі навіной пра тое, што кітайскія рэгулятары плануюць заблакаваць сайты, звязаныя з гандлем крыптавалютамі, паведамляе lb.ua.

Раней Цэнтрабанк Кітая забараніў працу біржаў крыптавалют і першасныя размяшчэнні токенаў (initial coin offering, ICO), аднак прыватныя асобы па-ранейшаму могуць ажыццяўляць аперацыі з лічбавымі валютамі.

У сярэдзіне снежня кошт біткойна дасягаў максімальнай у гісторыі адзнакі 20 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках