25 красавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўрад Нямеччыны выступае за захаванне санкцый супраць РФ

2
Новы ўрад Нямеччыны выступае за захаванне санкцый супраць РФ
Ангела Мэркель

Пазіцыя СДП пра паступовае скарачэнне санкцый да поўнага выканання менскіх дамоў не адлюстраваная ў праекце.

Кааліцыйны ўрад блока Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны плануюць «прытрымлівацца жорсткай лініі» ў дачыненні да санкцый супраць Расеі. Пра гэта паведамляе Spiegel са спасылкай на 167-старонкавы праект кааліцыйнага пагаднення, паведамляе liga.net.

Пазіцыя СДП пра паступовае скарачэнне санкцый да поўнага выканання менскіх дамоў не адлюстраваная ў праекце.

«Пры рэалізацыі менскіх пагадненняў мы гатовыя скараціць санкцыі і пасля гэтага будзем весці дыялог з нашымі еўрапейскімі партнёрамі», - гаворыцца ў дакуменце. Гэта адпавядае папярэдняй пазіцыі, адзначае выданне.

У верасні 2017 г кіраўнік нямецкага МЗС Зігмар Габрыэль прапанаваў «дэмантаваць санкцыі крок за крокам», гэта значыць паэтапна, як яны і былі ўведзеныя. На яго думку, падставай для першага этапу саступак Маскве павінна стаць «доўгатэрміновае перамір'е» ў Данбасе. 10 студзеня 2018 года Габрыэль публічна паўтарыў гэты тэзіс, патлумачыўшы, што паэтапнае зняцце санкцый «заахвоціць» РФ да далейшага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Таксама кіраўнік МЗС заявіў, што ідэя аднаэтапнага скасавання ўсіх санкцый супраць Расеі пры ўмове поўнага выканання Менскіх дамоўленасцей «адарваная ад рэальнасці».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках