2 верасня 2026, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Пуцін зайшоў ва Украіне ў тупік

12
Парашэнка: Пуцін зайшоў ва Украіне ў тупік
ПЁТР ПАРАШЭНКА
ФОТА: АР

У прэзідэнта РФ няма іншага шляху для паляпшэння жыцця ў сваёй краіне, акрамя як спыніць агрэсію супраць Украіны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у РФ з'явяцца новыя магчымасці змяніць да лепшага сітуацыю з агрэсіяй супраць Украіны. Такое меркаванне прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў у інтэрв'ю, апублікаваным сёння ў нямецкім выданні WAZ, паведамляе gordonua.com.

"Найважнейшае пытанне заключаецца ў тым, ці пагодзіцца Расея ў Радзе Бяспекі ААН стварыць міратворчую місію на Данбасе. Вядома, гэта павінна стаць надзейнай місіяй... – больш, чым эскорт-сэрвіс. Гэта ключ да рэалізацыі Менскіх пагадненняў", – сказаў ён.

Паводле словаў Парашэнкі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін "зайшоў ва Украіне ў тупік".

"Ён не можа дакладна заявіць, што палепшыць умовы жыцця ў сваёй краіне, не спыніўшы вайны ва Украіне. Прэзідэнцкія выбары даюць Пуціну новую магчымасць змяніць сваё месца ў гісторыі. У яго няма іншага шляху", – заявіў украінскі прэзідэнт.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Украіна, ЗША і шэраг іншых дзяржаваў абвінавачваюць Расейскую Федэрацыю ва ўдзеле ў канфлікце: выкарыстанні рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баявікоў, пастаўках ім зброі і фінансавай падтрымцы. Расейскае кіраўніцтва аспрэчвае гэтыя абвінавачванні і сцвярджае, што РФ не з'яўляецца бокам супрацьстаяння.

Украінскі бок неаднаразова заяўляў пра затрыманне і гібель расейскіх салдатаў у зоне АТА. У адказ у РФ сцвярджалі, што на Данбасе ваююць расейскія добраахвотнікі.

Прэзідэнцкія выбары ў РФ прызначаныя на 18 сакавіка. Адным з васьмі кандыдатаў на гэтую пасаду з'яўляецца Пуцін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках