28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Bild загадзя «павіншавала» Пуціна з перамогай

20
Як Bild загадзя «павіншавала» Пуціна з перамогай

У сацсетках шмат шуму нарабіў расейскамоўны загаловак у нямецкай газеце Bild.

"Більд віншуе Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах", – такі загаловак на расейскай мове змясціла самая масавая нямецкая газета Bild у нумары за 17 сакавіка 2018 года, гэта значыць за дзень да прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, паведамляе "Нямецкая хваля".

У сацсетках адразу ж з'явіліся кароткія відэаролікі пра тое, што вось, маўляў, нават немцы "спяшаюцца павіншаваць" пераможцу. На самай справе гэта не зусім так, дакладней – зусім не так.

У кароценькай нататцы пад загалоўкам, які нарабіў столькі шуму, пералічваюцца, увогуле, вядомыя ўсім факты: што спаборнікі Пуціна ў перадвыбарнай гонцы не маюць шанцаў на перамогу, што дзяржаўны УЦДГМ (Усерасейскі цэнтр даследавання грамадскай думкі) прадказаў перамогу гаспадару Крамля з вынікам не менш за 69 адсоткаў, што дзяржаўныя тэлеканалы запоўненыя, як выказалася газета, "бессаромнай прапуцінскай прапагандай", што расейская апазіцыя асцерагаецца фальсіфікацый вынікаў галасавання. У аддаленых раёнах, напрыклад у Чачні, нагадвае Bild, Пуцін у 2012 годзе набраў 99 адсоткаў галасоў пры актыўнасці выбарнікаў 99 адсоткаў.

Прыводзіць газета і словы апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога ўлады не пусцілі да ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата, і, як вядома, адзінага рэальнага спаборніка Уладзіміра Пуціна. Навальны так тлумачыць газеце свой заклік байкатаваць галасаванне: "Таму што гэта не выбары, а падман. Той, хто ўсё ж пойдзе на выбары, легетымуе гэтую працэдуру".

Менавіта таму газета Bild і надумала "павіншаваць" "старога і новага прэзідэнта" Уладзіміра Пуціна загадзя з прадвызначанай "перамогай".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках