26 красавiка 2024, Пятніца, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Швецыі і Даніі дапусцілі байкот ЧС-2018

12
Улады Швецыі і Даніі дапусцілі байкот ЧС-2018

Улады Швецыі і Даніі разглядаюць магчымасць байкоту Чэмпіянату свету ў футболе 2018 года ў Расеі.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва AFP.

Прэс-сакратар МЗС Швецыі Пер Энурэд заявіў, што «ёсць шмат ідэй, якія мы вывучаем» што да байкоту правядзення ЧС. Прадстаўнік МЗС Даніі адзначыў, што пастанова знаходзіцца «на разглядзе, але пакуль не прынятая».

Раней прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што ні адзін міністр або сябра каралеўскай сям'і не паедзе на ЧС-2018 у Расею праз «справу Скрыпаля». Гаворка ідзе пра атручэнне экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі невядомым рэчывам у брытанскім Солсберы. Лондан абвінавачвае Маскву ў датычнасці да іх атручвання.

У Ісландыі ўслед за Брытаніяй таксама сталі разглядаць магчымасць байкоту чыноўнікамі ЧС-2018.

Кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда таксама наважыў не прысутнічаць на ЧС-2018 у Расеі.

Чэмпіянат свету ў футболе мае адбыцца ў Расеі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках