6 траўня 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Брытанія разглядае варыянты, як узмацніць ціск на Расею

2
Тэрэза Мэй: Брытанія разглядае варыянты, як узмацніць ціск на Расею
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі правядзе на гэтым тыдні перамовы з іншымі еўрапейскімі лідарамі.

Брытанскі ўрад разглядае захады для павелічэння ціску на Расею ў сувязі з атручваннем у ангельскім Салсбэры былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля. Гэта абмяркоўвалася 20 сакавіка на Радзе нацыянальнай бяспекі Злучанага Каралеўства, паведамляе Sky News.

Паводле слоў прэм'ер-міністаркі Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй, "іншыя мерапрыемствы супраць Расеі актыўна разглядаюцца".

Кіраўніца ўрада мае намер правесці на гэтым тыдні перамовы з іншымі еўрапейскімі лідарамі ў справе аб атручэнні Скрыпаля.

4 сакавіка 2018 года 66-гадовага Скрыпаля і ягоная 33-гадовую дачку Юлію шпіталізавалі з сімптомамі атручвання ў брытанскім Салсбэры. У шпіталь таксама трапіў паліцэйскі Нік Бэйлі. Усе трое дагэтуль знаходзяцца ў цяжкім стане.

Следства высветліла, што падчас замаху выкарыстоўваўся распрацаваны ў Расеі нервова-паралітычны агент "Навічок". Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй запатрабавала ад Крамля растлумачыць тое, што здарылася да вечара 13 сакавіка, інакш Лондан будзе разглядаць інцыдэнт як незаконнае выкарыстанне сілы Расеяй супраць Вялікабрытаніі.

Пазіцыю Вялікабрытаніі падтрымалі ўлады Францыі, ЗША, Нямеччыны і Аўстраліі.

Масква адмовілася адказваць на ультыматум Лондана і запатрабавала падаць ёй ўзор рэчыва, якім атруцілі Скрыпаляў.

14 сакавіка ўлады Брытаніі абвясцілі пра высылку 23 расейскіх дыпламатаў, а таксама аб прыпыненні запланаваных двухбаковых кантактаў з РФ.

17 сакавіка Расея абвясціла персонамі нон грата 23 брытанскія дыпламаты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках