Расія страціла большасць міжнародных авіямаршрутаў
- 18.05.2026, 21:51
Нават у СССР іх было ў тры разы больш.
Этым летам з расійскіх аэрапортаў можна будзе вылецець прамымі рэйсамі толькі ў 31-32 краіны свету. Скарачэнне міжнародных маршрутаў звязваюць з санкцыямі, канфліктамі і крызісамі ў розных рэгіёнах.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Важныя гісторыі».
Паводле звестак расійскіх тураператараў, у 1980-я гады СССР меў прамое авіязлучэнне прыблізна з 80-100 краінамі свету.
У АТОР (Асацыяцыя тураператараў Расіі) адзначаюць, што нават у часы «жалезнай заслоны» міжнародная маршрутная сетка Савецкага Саюза была значна шырэйшая, чым цяперашняя расійская.
Частка кірункаў у часы СССР лічылася ўнутранымі рэйсамі, аднак нават з улікам гэтага сучасная геаграфія палётаў РФ істотна скарацілася.
З расійскіх аэрапортаў цяпер даступныя рэйсы ў непрызнаную Абхазію, Іран, Ізраіль, ААЭ, Аман, Афганістан, а таксама ў краіны СНД і Азіі.
Сярод даступных кірункаў — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Манголія, В'етнам, КНДР, Ганконг, Індыя, Інданезія, Кітай, Тайланд, Турцыя і Сербія.
У той жа час частка маршрутаў застаецца малапрывабнай для турыстаў. У расійскай асацыяцыі тураператараў прызнаюць, што рэальна запатрабаванымі могуць быць толькі каля 15 кірункаў.
Таксама варта адзначыць, што пасля санкцый і міжнародных абмежаванняў Расія так і не здолела аднавіць авіязлучэнне з Саудаўскай Аравіяй, Кувейтам, Бахрэйнам, Алжырам, Венесуэлай і Кубай.