6 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт падаў у адстаўку, каб адпачыць

4
Прэзідэнт падаў у адстаўку, каб адпачыць

Новы будзе абраны ў найбліжэйшыя сем працоўных дзён.

Прэзідэнт М'янмы Тхін Чжо падаў у адстаўку пасля двух гадоў кіравання «на ўласнае жаданне. Пра гэта 71-гадовы палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook у сераду, 21 сакавіка, паведамляе korrespondent.net.

Паводле звестак СМІ, экс-прэзідэнт сышоў з пасады, каб атрымаць «адпачынак». Новы лідар рэспублікі будзе абраны ў найбліжэйшыя сем працоўных дзён.

Раней у СМІ з'яўляліся паведамленні аб магчымай адстаўцы прэзідэнта праз стан здароўя, аднак улады зняпраўдзілі інфармацыю.

Тхін Чжо стаў першым за 50 гадоў лідарам краіны, якія не з'яўляюцца прадстаўнікамі ўзброеных сілаў (пасля ваеннага перавароту 1962 года). Прафесар універсітэта, пісьменнік, блізкі сябра і паплечнік лідаркі Нацыянальнай лігі за дэмакратыю (НЛД) нобелеўскай лаўрэаткі Аун Сан Су Чжы, Тхін Чжо быў абраны прэзідэнтам парламентам краіны ў сакавіку 2016 года.

Раней паведамлялася, што М'янма і Бангладэш дамовіліся аб вяртанні ўцекачоў рахінджа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках