6 траўня 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лаўрова не будзе ў наступным ўрадзе Расеі

37
СМІ: Лаўрова не будзе ў наступным ўрадзе Расеі
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ

Кіраўнік МЗС РФ праз стому хацеў пакінуць пасаду яшчэ некалькі гадоў таму.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў не ўвойдзе ў склад новага ўрада, які сфармуе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля выбараў. Пра гэта піша RTVI са спасылкай на некалькі крыніц, блізкіх да расейскага МЗС.

Суразмоўцы выдання распавялі, што Лаўроў праз стому хацеў пакінуць пасаду яшчэ некалькі гадоў таму, аднак дапрацаваў да прэзідэнцкіх выбараў на настойлівую просьбу Пуціна.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава паведаміла, што не ведае, ці застанецца Лаўроў на сваёй пасадзе.

Паводле звестак RTVI, месца Лаўрова можа заняць адзін з яго цяперашніх намеснікаў альбо чалавек з адміністрацыі прэзідэнта.

Блізкая да Лаўрова крыніца паведаміла, што кіраўнік МЗС, хутчэй за ўсё, зойме адну з ганаровых пасад, напрыклад, у Савеце бяспекі Расеі.

Лаўроў узначальвае МЗС з 2004 года. Да гэтага з 1994-га ён быў сталым прадстаўніком Расеі ў ААН.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках