23 красавiка 2024, aўторак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валакаламску мясцовыя жыхары далі ўрок кіраўніку горада

19
У Валакаламску мясцовыя жыхары далі ўрок кіраўніку горада

Дагэтуль у горадзе адбыўся выкід газу са сметніка.

Жыхары Валакаламску, якія сабраліся ля бальніцы ў знак пратэсту, спачатку спынілі кіраўніка горада Яўгена Гаўрылава для размовы, а потым ударылі па галаве, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на RTVI.

Паводле інфармацыі тэлеканала, спачатку да бальніцы прыехаў губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб'ёў, а следам за ім ішоў Гаўрылаў. Двое мясцовых жыхароў паспрабавалі выказаць сваю пазіцыю, і ў выніку здарылася сварка.

Ахова кіраўніка горада паспрабавала агарадзіць мужчын ад Гаўрылава і правесці яго ў бальніцу, аднак мясцовыя жыхары пачалі свістаць і крычаць у след чыноўніку. Са слоў карэспандэнта RTVI, цяпер у гарадской бальніцы больш за 1,5 тысяч чалавек. Пазней да бальніцы прыехалі шэсць машын АМАПу.

Паводле інфармацыі ў тэлеграм-канале журналіста Аляксандра Чарных, калі Вараб'ёў у атачэнні АМАПу выйшаў з лякарні, ён не стаў размаўляць з мясцовымі жыхарамі і прайшоў у аўто.

«Спачатку ў губернатара паляцелі снежкі, а потым яго пачалі штурхаць... паліцыя адштурхоўвала людзей, але не больш», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней у бальніцу Валакаламску звярнуліся са скаргай на млоснасць і галавакружэнне 50 дзяцей. Адно дзіця шпіталізаванае з падвышаным ціскам, яшчэ чатыры - для абследаванняў. Мясцовыя жыхары звязваюць атручвання дзяцей з выкідам серавадароду са сметніцы «Ядрава».

Нагадаем, у пачатку сакавіка жыхары Валакаламскага раёна Падмаскоўя выйшлі на акцыю супраць «Ядрава», праз якую, на іх думку, у горадзе дрэннае экалагічнае становішча і пастаянна адчуваецца непрыемны пах.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках