6 траўня 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Twitter Дорсі: Bitcoin застанецца адзінай крыптавалютай

2
Кіраўнік Twitter Дорсі: Bitcoin застанецца адзінай крыптавалютай

Сузаснавальнік вядомай сацыяльнай сеткі ўважае, што праз дзесяць гадоў у свеце не застанецца ніводнага альткойна.

Выканаўчы дырэктар і сузаснавальнік сацыяльнай сетцы Twitter і кампаніі Square Джэк Дорсі заявіў, што ў хуткім часе ў свеце застанецца адна крыптавалюта - Bitcoin. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на лонданскае выданне The Times. Прадпрымальнік адзначыў, што гэта адбудзецца ўжо ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе.

«У свеце ў канчатковым выніку будзе адзіная валюта, у інтэрнэце будзе адзіная валюта. Асабіста я думаю, што гэта будзе біткойн.... магчыма, (гэта здарыцца, заўв. рэд) праз дзесяць гадоў, але гэта можа быць і хутчэй», - мяркуе Джэк Дорсі.

Нягледзячы на такія выказванні, заснавальнік Twitter прызнае, што на гэты момант BTC не можа выкарыстоўвацца ў якасці плацежнага сродку праз «павольныя і дарагія трансакцыі». Дорсі інвестуе ў праекты, якія займаюцца развіццём сеткі Lighting Network, якая дапаможа развязаць гэтыя праблемы.

18 сакавіка брытанскі навінны канал Sky News паведаміў, што Twitter «плануе забараніць рэкламу першасных месцаванняў манет (ICO), продажу токенаў і крыптавалютных кашалькоў», новыя правілы могуць увайсці ў дзеянне ўжо ў красавіку. На гэты момант у гэтай інфармацыі няма афіцыйнага пацверджання.

Раней Facebook і Instagram забаранілі размяшчэнне рэкламных абвестак, звязаных з лічбавымі грашыма, бо яны падвяргаюць карыстальнікаў фінансавым рызыкам, а гэта парушае палітыку кампаніі. Карпарацыя Google заблакуе такую рэкламу з чэрвеня 2018 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках