12 траўня 2026, aўторак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: У найбліжэйшыя 10 гадоў Украіна далучыцца да NATO

2
Парашэнка: У найбліжэйшыя 10 гадоў Украіна далучыцца да NATO
Пятро Парашэнка

Украіна імкнецца як мага хутчэй выканаць усе крытэры для сяброўства ў NATO і ЕЗ.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што мэта Украіны - у наступныя 10 гадоў стаць сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу.

Як паведамляе «Укринформ», пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю выданню Hamburger Abendblatt, якое ўваходзіць у нямецкі мэдыяканцэрн Funke Media Group.

«Мы з асаблівай настойлівасцю працуем над сяброўствам у NATO. Наша мэта - у наступным дзесяцігоддзі стаць сябрам Альянсу», - сказаў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што разам з Украінай Паўночнаатлантычны альянс стаў бы больш моцным і больш эфектыўным, чым сёння, а дзяржавы NATO маглі б павучыцца ва Украіны, як супрацьстаяць Расеі.

Кіраўнік Украіны нагадаў, што Кіеў з 2014 года супрацьстаіць на ўсходзе краіны прарасейскім сепаратыстам, якіх падтрымлівае Крэмль. На гэты момант больш за 10 000 чалавек былі забітыя ў канфлікце.

Пасля анэксіі Крыма Масквой 18 сакавіка 2014 Парашэнка сказаў наступнае: «Расея разбурыла сістэму міжнароднага парадку пасля Другой сусветнай вайны. Для сістэмы глабальнай бяспекі не існуе альтэрнатывы моцнаму NATO».

Каментуючы выдачу NATO Украіне, Босніі і Герцагавіне, Македоніі і Грузіі статусу «краін-аспірантаў», Парашэнка падкрэсліў: «Нам патрэбны цяпер план дзеянняў для атрымання поўнага ўдзелу ў NATO. Мы імкнёмся атрымаць гэты план дзеянняў да канца 2019».

Са слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Украіна імкнецца «як мага хутчэй» выканаць усе крытэры для сяброўства ў NATO і ЕЗ.

Украінскі ўрад прызначае «да шасці адсоткаў» ВУП на абарону, а гэта ў чатыры разы больш, чым у часткі партнёраў NATO, падкрэсліў Парашэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках