18 траўня 2026, панядзелак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшлі дзве акцыі ў памяць пра ахвяр пажару ў Кемерава

У Маскве прайшлі дзве акцыі ў памяць пра ахвяр пажару ў Кемерава
ФОТА: СЯРГЕЙ БАБЫЛЁЎ/ТАСС

Людзі, якія прыйшлі на Пушкінскую плошчу пачалі скандаваць: «Пуціна - у адстаўку».

На Манежнай плошчы ў Маскве сёння прайшла акцыя памяці загінулых у Кемерава, якую арганізавала мэрыя расейскай сталіцы, паведамляе «Медуза».

Паводле звестак выдання, людзі ў белых куртках раздавалі мінакам кветкі і лампадкі, якія потым складвалі побач з фотаздымкамі загінулых і цацкамі. Гэтыя людзі называлі сябе валанцёрамі.

Пазней на Пушкінскай плошчы пачалася іншая акцыя, арганізаваная без удзелу мэрыі. У ёй узялі ўдзел апазіцыйны палітык Аляксей Навальны са сваёй жонкай Юліяй, якія ўсклалі кветкі да выкладзенага свечкамі надпісу «Кемерава», паведамляе тэлеканал «Дождь».

Паводле звестак «Новай газеты», людзі трымаюць у руках раздрукаваныя лісты з надпісамі: «Памятаем Кемерава», «Не забудзем 25.03.17», «Кемерава. Масква смуткуе», «Карупцыя забівае», «Тулеева - у адстаўку!», «Нельга маўчаць». Людзі стаяць моўчкі, многія плачуць, шмат сем'яў з дзецьмі.

ФОТА: СЯРГЕЙ БАБЫЛЁЎ/ТАСС

«У нейкі момант натоўп стаў крычаць: «Пуціна - у адстаўку!» - піша выданне.

Пажар у чатырохпавярховым гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемерава адбыўся 25 сакавіка. Згодна з заявай мясцовых уладаў, узгаранне ўзнікла ў дзіцячым батутным пакоі. Паводле звестак міністэрства надзвычайных сітуацый РФ на 26 сакавіка, у выніку здарэння загінула 64 чалавекі, ёсць зніклыя без вестак. Са слоў сваякоў, ахвярамі трагедыі стала 41 дзіця.

«Медуза» паведамляла, што ў будынку не спрацавала пажарная сігналізацыя, таму супрацоўнікам гандлёвага цэнтра давялося самім апавяшчаць наведвальнікаў. Некаторыя з іх апынуліся адрэзаныя ад выхадаў, яны скакалі з вокнаў ці выбіраліся на дах, адкуль іх ратавалі пажарныя.

Паводле факта інцыдэнту Следчым камітэтам РФ распачатая крымінальная справа паводле арт. 109, 219 і 238 (прычыненне смерці праз неасцярожнасць; парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць дзвюх і больш асоб; аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі) Крымінальнага кодэкса РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, які прыбыў у Кемерава, назваў прычынамі трагедыі злачынную халатнасць і разгільдзяйства.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках