Літва тэрмінова склікае Камісію па нацыянальнай бяспецы з-за спробы падпалу склада з абсталяваннем Starlink
2- 18.10.2026, 13:13
- 2,166
Літоўскія спецслужбы загадзя папярэдзілі кампанію пра магчымыя напады, і ахова была ўзмоцненая.
У панядзелак, 19 кастрычніка, у Літве адбудзецца пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы. Прычына — тэракт або, дакладней, яго спроба.
Прэм'ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус паведаміў пра спробу падпалу прадпрыемства, на тэрыторыі якога захоўваецца абсталяванне спадарожнікавай сувязі Starlink. Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся ў ноч на нядзелю, аднак зламыснікам не ўдалося ажыццявіць задуманае, піша DELFI.
«Сёння ўначы адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт — была зробленая спроба падпалу літоўскай кампаніі, дзе захоўваецца абсталяванне сувязі Starlink. Службы загадзя папярэдзілі кампанію пра магчымыя напады, ахова была ўзмоцненая, таму спроба аказалася няўдалай», — напісаў Сінкявічус у Facebook.
Паводле слоў прэм'ер-міністара, літоўскія спецслужбы ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаваў і прымаюць неабходныя меры для абароны жыхароў краіны і іх маёмасці.