18 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА можа пачаць збіваць расійскія ракеты над Украінай

НАТА можа пачаць збіваць расійскія ракеты над Украінай
Ілюстрацыйнае фота: charter97.org

Дзейнічаць неабходна да надыходу зімы.

НАТА варта тэрмінова разгледзець магчымасць перахопу расійскіх ракет і беспілотнікаў над Украінай, каб абараніць мірных жыхароў і крытычную інфраструктуру ад зімовых атак Крэмля. Альянс можа правесці такую аперацыю без прамога ўдзелу ў сухапутных баявых дзеяннях, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

На фоне цяжкасцяў расійскай арміі на фронце Пуцін робіць стаўку на ўдары па ўкраінскай энергетыцы. Масква разлічвае паўтарыць тактыку, якую Расія ўжывала ў Сірыі, — разбураць інфраструктуру і ціснуць на грамадзянскае насельніцтва, каб прымусіць Кіеў згадзіцца на мір на расійскіх умовах.

Для абароны Украіны саюзнікі маюць неабходныя сродкі.

У прыватнасці, ідзе гаворка пра знішчальнікі F-35, ракеты AMRAAM і досвед сумеснага кіравання авіяцыяй і перахопу паветраных мэтаў.

Прапанаваная місія павінна мець выразны мандат і правілы ўжывання сілы. Яе задачай стане выключна абарона мірных жыхароў і інфраструктуры, а не ўдзел у ўдарах па расійскіх войсках.

«Цана бяздзейнасці — больш чалавечых ахвяр», — папярэджвае The Telegraph. Перахоп ракет і дронаў ускладніць расійскія атакі, узмоцніць стрымліванне і дапаможа Украіне весці магчымыя перамовы з больш выгадных пазіцый.

Галоўны аргумент публікацыі — дзейнічаць неабходна да надыходу зімы, калі новыя ўдары па энергасістэме могуць прывесці да цяжкіх наступстваў для мільёнаў украінцаў. Досвед Сірыі паказвае, што маруджанне толькі павялічвае колькасць ахвяр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲