Брамнік «Крумкачоў»: «чынушы наважылі пагуляць у бруд»
4- 6.03.2018, 20:54
- 13,377
Яўген Касцюкевіч абрынуўся з крытыкай на Беларускую федэрацыю футбола.
Брамнік «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч адрэагаваў на пастанову апеляцыйнага камітэта, які адхіліў апеляцыю клуба.
«Людзі матчы здаюць - іх шкадуюць ім балы толькі здымаюць, гэта ж не злачынства, а тут чынушы наважылі пагуляць у бруд. Вы б з сябе, [...], пачалі, выгналі б тоўстага [...] са сваёй пясочніцы. Навучыліся б складаць два плюс два. Калі Берасце загіналася, вы, чэрці, зрабілі ўсё для таго, каб каманда не знялася, а тут бюракратыя [...] не дазволіла камандзе быць? Вы сур'ёзна? Колькі вам заплацілі?» - цытуе Касцюкевіча «Трибуна».