26 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шахце «Беларуськалія» адбылося абвальванне

У шахце «Беларуськалія» адбылося абвальванне
Фото: onliner.by

(Абноўлена) Пад завалам два чалавекі.

У пятніцу ў рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» 9 сакавіка адбылося надзвычайнае здарэнне - пад заваламі ў шахце апынулася два работнікі, экіпаж праходчага камбайна, паведаміў Tut.by чытач Зміцер.

«Відавочцы кажуць, а 17.40 у шахце на трэцім рудніку адбыўся выкід газу і абвальванне пароды. Заваліла камбайн з двума работнікамі», - распавёў чытач.

У групе незалежнага прафзвязу Вконтакте паведамляецца, што, паводле папярэдняй інфармацыі, на гарызонце -620ПГУ-10 адбыўся выкід метану.

На сайце МНС вечарам з'явілася паведамленне пра тое, што 9 сакавіка а 18:30 у МНС паступіла паведамленне пра інцыдэнт на тэрыторыі 3 рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій». «Паводле папярэдняй інфармацыі пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту -620 метраў адбылося абвальванне парод даху з выкідам газу (метан) і солі з масіва. На гэтым участку знаходзіліся двое рабочых. Работнікамі ваенізаваных горнавыратавальных частак прадпрыемства праведзены работы па разгазаванню гэтага ўчастка для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і распачатая разборка завалу. Прычына таго, што адбылося высвятляецца».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках