1 верасня 2026, aўторак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пучдэмона выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе

Пучдэмона выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН

Лідар Каталоніі выйдзе на волю пад заклад 75 000 еўраў.

Лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон выпушчаны з-пад варты ў Нямеччыне пад падпіску аб нявыездзе. Вярхоўны зямельны суд Шлезвіг-Гальштэйна ў чацвер, 5 красавіка, прыняў пастанову экстрадзіраваць каталонскага палітыка. Разам з тым яго выпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе і пад заклад 75 000 еўраў, паведамляе DW.

Пастанова аб экстрадыцыі грунтуецца на абвінавачванні Гішпаніяй Пучдэмона ў «растраце дзяржаўных сродкаў», але не на абвінавачванні ў арганізацыі бунту. Аднак канчатковую пастанову пра лёс каталонскага палітыка будзе прымаць Генеральная пракуратура ФРГ.

55-гадовы Карлес Пучдэмон у кастрычніку 2017 года абвясціў незалежнасць Каталоніі ад Гішпаніі і затым збег у Бэльгію, ратуючыся ад пераследу з боку гішпанскай юстыцыі. 25 сакавіка ён быў затрыманы ў Нямеччыне, праз тэрыторыю якой ён праязджаў, вяртаючыся з Фінляндыі ў Бэльгію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках