Палякі з Беларусі наведалі Катынь і Смаленск
1- 7.04.2018, 21:04
- 10,713
У паездцы ўдзельнічалі амаль 90 палякаў з Менска і Гарадзенскай вобласці.
Як паведамляе «Польскае радыё», на месца расстрэлу польскіх афіцэраў у 1940 годзе і авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта Ту-154М у 2010 годзе адправіліся блізу 90 палякаў з Менска і Гарадзенскай вобласці.
У Катыні актывісты непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў прынялі ўдзел у імшы на вольным паветры. Пазней на польскіх вайсковых могілках яны ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.
Пасля актывісты наведалі месца на ўскраіне Смаленска, дзе адбылася катастрофа польскага Ту-154М, у выніку якога загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі, ягоная жонка Марыя Качыньскі.
Палякі Беларусі наведваюць Катынь і Смаленск амаль кожную гадавіну трагедыі, якая адбылася 10 красавіку 2010 года. Дарэчы, у гадавіну катастрофы ў касцёлах у Менску, Гародні і іншых гарадах Беларусі будуць служыць малебны ў памяць пра ахвяр трагедыі.