30 жнiўня 2026, Нядзеля, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя імёны арганізатараў выбараў Пуціна, якія трапілі пад санкцыі

3
Названыя імёны арганізатараў выбараў Пуціна, якія трапілі пад санкцыі

Актывы гэтых асоб у ЕЗ замарожаныя, таксама ім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу.

У Еўрапейскім Звязе назвалі імёны пяці арганізатараў выбараў прэзідэнта РФ у акупаваным Крыме, супраць якіх увялі санкцыі. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце прававой інфармацыі Еўразвязу, паведамляе liga.net.

Пад санкцыі трапілі:

«Намесніца кіраўніка Выбарчай камісіі Крыма» Іна Гузеева,

«Сакратарка Выбарчай камісіі Крыма» Наталля Безручэнка,

«Кіраўнік выбарчай камісіі Севастопаля» Аляксандр Петухоў,

«Намеснік кіраўніка выбарчай камісіі Севастопаля» Міраслаў Пагарэлаў,

«Сакратарка выбарчай камісіі Севастопаля» Анастасія Капранава.

Актывы гэтых асоб у ЕЗ замарожаныя, таксама ім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках