26 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанец: Я выйшаў з плакатам «По 500 тут нет», каб паказаць сапраўдную сітуацыю

23
Аршанец: Я выйшаў з плакатам «По 500 тут нет», каб паказаць сапраўдную сітуацыю

Удзельнік адзіночнага пікету назваў свае дзеянні «акцыяй адчаю».

Удзельнікам адзіночнага пікету, які прайшоў у цэнтры Воршы 14 траўня быў 28-гадовы Раман. На сустрэчы з журналістамі сайт orsha.eu ён патлумачыў свае дзеянні, як «акцыю адчаю».

Паводле ягоных слоў, у свой час ён быў вымушаны звольніцца з працы, бо давялося даглядаць хворую бабулю. Спрабаваў пачаць сваю справу, нават, закупіў дарагую апаратуру, але з аб'ектыўных прычын справа не ўдалася. Цяпер яму даводзіцца прадаваць тое абсталяванне, каб, хаця б, аплаціць «камуналку».

Пры гэтым словы з тэлеэкранаў пра «поспехі ў эканоміцы» яго проста абуралі. Вось і выйшаў хлопец з плакатам «По 500 тут нет», каб паказаць сапраўдную сітуацыю. Пры гэтым у выканкам па электроннай пошце ён адправіў «папярэджанне», што выйдзе ў гэты дзень і час. З гэтым самым раздрукаваным лістом да яго і падышлі міліцыянты, калі той з плакатам чытаў кнігу каля помніка Леніна.

Суд даў Раману штраф 20 базавых адзінак - 490 рублёў.

Але і на гэтым справа не скончылася. Як распавёў журналістам Раман, на наступны дзень 15 траўня пад 18 гадзін да яго дадому прыйшлі міліцыянты і паказалі пастанову на ператрус у сувязі з заведзенай справай аб «абразе нейкага чыноўніка» - якога чыноўніка той мог абразіць яму не сказалі. У выніку ператрусу ў Рамана забралі кампутар, прынтар, здымны дыск і флэшку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках